Метатэорыя нацыянальнай філасофіі Беларусі
Main Article Content
Abstract
У артыкуле абагульняюцца вынікі даследаванняў па стварэнні агульнай тэорыі (метатэорыі) нацыянальнай філасофіі Беларусі. У сучасных умовах гэтая галіна гуманітарнай навукі ўяўляе сабою дысцыплінарна аформлены феномен, які мае грамадскае прызнанне, традыцыі даследавання, сваё ўласнае прадметнае поле – «Гісторыя філасофіі Беларусі», метадалогію і практыкі даследавання. Такім чынам, на позву дня ўстае пытанне канцэптуальнага апісання той формы прырашчэння ведаў, якое прапануе гэтая дысцыпліна. Мяркуецца, што вызначэнне сутнасці, разуменне структуры дысцыпліны, абагульненне практык атрымання ведаў і будуць найважнымі элементамі гэтай метатэорыі. Таму «нацыянальная філасофія Беларусі» – гэта суб’ект-аб’ектная канструкцыя, дзе суаднесенасць гістарычнага наратыву з актуальным досведам успрымання мінулага азначае дасягненне гістарычнай праўды. У якасці базавай тэарэтычнай схемы прапануецца метафізічна-дынамічная мадэль. Гэтыя высновы зноў вяртаюць нас да Суб’екта, які зараз набывае статус абавязковага элемента самой мадэлі гісторыка-філасофскага апісання.
Article Details
How to Cite
[1]
Евароўскі, В.Б. 2014. Метатэорыя нацыянальнай філасофіі Беларусі. Vesnik of Brest University. Series 1. Philosophy. Politology. Sociology. 2 (Jan. 2014), 11–17.
Section
Philosophy