Метатэорыя нацыянальнай філасофіі Беларусі

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

В. Б. Евароўскі

Анатацыя

У артыкуле абагульняюцца вынікі даследаванняў па стварэнні агульнай тэорыі (метатэорыі) нацыянальнай філасофіі Беларусі. У сучасных умовах гэтая галіна гуманітарнай навукі ўяўляе сабою дысцыплінарна аформлены феномен, які мае грамадскае прызнанне, традыцыі даследавання, сваё ўласнае прадметнае поле – «Гісторыя філасофіі Беларусі», метадалогію і практыкі даследавання. Такім чынам, на позву дня ўстае пытанне канцэптуальнага апісання той формы прырашчэння ведаў, якое прапануе гэтая дысцыпліна. Мяркуецца, што вызначэнне сутнасці, разуменне структуры дысцыпліны, абагульненне практык атрымання ведаў і будуць найважнымі элементамі гэтай метатэорыі. Таму «нацыянальная філасофія Беларусі» – гэта суб’ект-аб’ектная канструкцыя, дзе суаднесенасць гістарычнага наратыву з актуальным досведам успрымання мінулага азначае дасягненне гістарычнай праўды. У якасці базавай тэарэтычнай схемы прапануецца метафізічна-дынамічная мадэль. Гэтыя высновы зноў вяртаюць нас да Суб’екта, які зараз набывае статус абавязковага элемента самой мадэлі гісторыка-філасофскага апісання.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАСОФІЯ