Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі

Main Article Content

А. А. Лагуноўская

Abstract

Аналізуецца сістэма духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцей як аснова працэсу міжасобаснай камунікацыі ў кантэксце сучаснай сацыяльнай прасторы як на узроўні ўзаемаадносін індывіда з канкрэтнай сацыяльнай рэчаіснасцю, так і чалавека з чалавекам. Даследуецца месца і роля духоўных каштоўнасцей хрысціянства ў фарміраванні маральнай свядомасці і маральнай дзейнасці сучаснага беларускага грамадства. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі раскрываюць адносіны чалавека з сацыяльнай прасторай (біблейскія запаведзі, хрысціянскі духоўна-маральны ідэал, прынцыпы паводзін, зносін і дзейнасці, нормы і ацэнкі) і выказваюць асабістае стаўленне чалавека да чалавека (любоў як галоўнае маральнае пачуццё і стан, духоўна-маральныя мэты, матывы, устаноўкі і каштоўнасныя арыентацыі). Каштоўнасць любові – аснова сістэмы хрысціянскіх каштоўнасцей, закліканая выконваць ролю аператара, які выбудоўвае перспектывы для сацыяльнай практыкі ў сучасных умовах.

Article Details

How to Cite
[1]
Лагуноўская, А.А. 2020. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі. Vesnik of Brest University. Series 1. Philosophy. Politology. Sociology. 1 (Jan. 2020), 55–61.
Section
Philosophy