Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Аналізуецца сістэма духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцей як аснова працэсу міжасобаснай камунікацыі ў кантэксце сучаснай сацыяльнай прасторы як на узроўні ўзаемаадносін індывіда з канкрэтнай сацыяльнай рэчаіснасцю, так і чалавека з чалавекам. Даследуецца месца і роля духоўных каштоўнасцей хрысціянства ў фарміраванні маральнай свядомасці і маральнай дзейнасці сучаснага беларускага грамадства. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі раскрываюць адносіны чалавека з сацыяльнай прасторай (біблейскія запаведзі, хрысціянскі духоўна-маральны ідэал, прынцыпы паводзін, зносін і дзейнасці, нормы і ацэнкі) і выказваюць асабістае стаўленне чалавека да чалавека (любоў як галоўнае маральнае пачуццё і стан, духоўна-маральныя мэты, матывы, устаноўкі і каштоўнасныя арыентацыі). Каштоўнасць любові – аснова сістэмы хрысціянскіх каштоўнасцей, закліканая выконваць ролю аператара, які выбудоўвае перспектывы для сацыяльнай практыкі ў сучасных умовах.