Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі

Основное содержимое статьи

А. А. Лагуноўская

Аннотация

Аналізуецца сістэма духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцей як аснова працэсу міжасобаснай камунікацыі ў кантэксце сучаснай сацыяльнай прасторы як на узроўні ўзаемаадносін індывіда з канкрэтнай сацыяльнай рэчаіснасцю, так і чалавека з чалавекам. Даследуецца месца і роля духоўных каштоўнасцей хрысціянства ў фарміраванні маральнай свядомасці і маральнай дзейнасці сучаснага беларускага грамадства. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі раскрываюць адносіны чалавека з сацыяльнай прасторай (біблейскія запаведзі, хрысціянскі духоўна-маральны ідэал, прынцыпы паводзін, зносін і дзейнасці, нормы і ацэнкі) і выказваюць асабістае стаўленне чалавека да чалавека (любоў як галоўнае маральнае пачуццё і стан, духоўна-маральныя мэты, матывы, устаноўкі і каштоўнасныя арыентацыі). Каштоўнасць любові – аснова сістэмы хрысціянскіх каштоўнасцей, закліканая выконваць ролю аператара, які выбудоўвае перспектывы для сацыяльнай практыкі ў сучасных умовах.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Лагуноўская, А.А. 2020. Духоўна-маральныя каштоўнасці хрысціянства як аснова міжасобаснай камунікацыі. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 1. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. 1 (янв. 2020), 55–61.
Раздел
ФІЛАСОФІЯ