Ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка І. Быкоўскага «Вясковыя развагі»

Основное содержимое статьи

Г.А. Гладкова

Аннотация

Артыкул мае на мэце ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII стагоддзя І. Быкоўскага «Вясковыя развагі» і вылучэнне спецыфікі мастацкага метаду пісьменніка. На багатым факталагічным матэрыяле кнігі «Вясковыя развагі» робяцца высновы пра значны ўплыў філасофіі і эстэтыкі сентыменталізму на літаратурную творчасць паэта, драматурга, перакладчыка і мемуарыста І. Быкоўскага, пра шырыню тэматычнага і жанравага дыяпазону пісьменніка, асаблівасці яго творчай манеры. Актуальнасць разгледжанай тэмы заключаецца ў даследаванні аднаго з прыярытэтных напрамкаў айчыннай літаратуразнаўчай навукі – літаратурнага працэсу Беларусі ХVIII стагоддзя на прыкладзе творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі эпохі Асветніцтва Ігнація Быкоўскага.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Гладкова, Г. 2012. Ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка І. Быкоўскага «Вясковыя развагі». Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2012), 20–25.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ