Ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка І. Быкоўскага «Вясковыя развагі»

Main Article Content

Г.А. Гладкова

Abstract

Артыкул мае на мэце ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII стагоддзя І. Быкоўскага «Вясковыя развагі» і вылучэнне спецыфікі мастацкага метаду пісьменніка. На багатым факталагічным матэрыяле кнігі «Вясковыя развагі» робяцца высновы пра значны ўплыў філасофіі і эстэтыкі сентыменталізму на літаратурную творчасць паэта, драматурга, перакладчыка і мемуарыста І. Быкоўскага, пра шырыню тэматычнага і жанравага дыяпазону пісьменніка, асаблівасці яго творчай манеры. Актуальнасць разгледжанай тэмы заключаецца ў даследаванні аднаго з прыярытэтных напрамкаў айчыннай літаратуразнаўчай навукі – літаратурнага працэсу Беларусі ХVIII стагоддзя на прыкладзе творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі эпохі Асветніцтва Ігнація Быкоўскага.

Article Details

How to Cite
[1]
Гладкова, Г. 2012. Ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка І. Быкоўскага «Вясковыя развагі». Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2012), 20–25.
Section
ФІЛАЛОГІЯ