Ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка І. Быкоўскага «Вясковыя развагі»

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Г.А. Гладкова

Анатацыя

Артыкул мае на мэце ідэйна-мастацкі аналіз літаратурнага зборніка польскамоўнага пісьменніка Беларусі канца ХVIII стагоддзя І. Быкоўскага «Вясковыя развагі» і вылучэнне спецыфікі мастацкага метаду пісьменніка. На багатым факталагічным матэрыяле кнігі «Вясковыя развагі» робяцца высновы пра значны ўплыў філасофіі і эстэтыкі сентыменталізму на літаратурную творчасць паэта, драматурга, перакладчыка і мемуарыста І. Быкоўскага, пра шырыню тэматычнага і жанравага дыяпазону пісьменніка, асаблівасці яго творчай манеры. Актуальнасць разгледжанай тэмы заключаецца ў даследаванні аднаго з прыярытэтных напрамкаў айчыннай літаратуразнаўчай навукі – літаратурнага працэсу Беларусі ХVIII стагоддзя на прыкладзе творчасці польскамоўнага пісьменніка Беларусі эпохі Асветніцтва Ігнація Быкоўскага.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ