Заканадаўчыя асновы міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь (1991–2010 гг.)
Основное содержимое статьи
Аннотация
Даследавана і прааналізавана заканадаўчае забеспячэнне праў асоб, якія належаць да нацыянальных супольнасцей, і яго рэалізацыя ў Рэспубліцы Беларусь у 1991–2010 гг. Вывучаны палітыка-прававыя асновы ўдзелу нацыянальных супольнасцей ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі. Зроблена выснова пра наяўнасць неабходных умоў для самарэалізацыі нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Устаноўлены асноўныя накірункі палітыкі дзяржаўнай улады ў адносінах да нацыянальных супольнасцей. Абгрунтаваны высновы аб адпаведнасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы міжнацыянальных адносін міжнародным стандартам і правядзенні палітыкі, накіраванай на вольнае развіццё культур, традыцый усіх нацыянальных супольнасцей на прынцыпах равенства, павагі, уліку іх правоў і інтарэсаў.
Информация о статье
Раздел
ПАЛІТАЛОГІЯ