Спартыўная этыка: генезіс Fair Play
Основное содержимое статьи
Аннотация
Паняцце Fair play у сучасным спорце з’яўляецца важнейшым маральным рэгулятарам, які вызначае сумленныя і высакародныя паводзіны ў працэсе трэніровак і спаборніцтваў і характарызуецца доўгатэрміновай гісторыяй свайго развіцця. У цэлым спорт з канца ХІХ ст. да 20-х гг. ХХІ ст. істотна змяніў сваю ўнутраную сутнасць. Калі на працягу першых этапаў свайго станаўлення ён кіраваўся дэвізам «Галоўнае не перамога, а ўдзел», то затым па меры яго распаўсюджвання ўсталяваўся дэвіз «Citius. Altius. Fortius» (Хутчэй. Вышэй. Мацней). Аднак тэндэнцыі прафесіяналізацыі і камерцыялізацыі спорту прывялі да таго, што стала пераважаць ідэя «Перамога любой цаной». Такім чынам пачынаюць павялічвацца праблемы, звязаныя з махлярствам, прадузятым судзействам, допінгавым злоўжываннем і інш. Шматлікія парушэнні правіл спаборніцтваў з боку асобаў, якія так ці інакш уплываюць на канчатковы вынік змаганняў, прымусілі міжнароднае спартыўнае кіраўніцтва звярнуць самую пільную ўвагу на этычны кампанент гэтага віду дзейнасці.