Станаўленне новых тэарэтыка-культуралагічных напрамкаў у даследаваннях спорту ў канцы ХХ стагоддзя

Основное содержимое статьи

У. П. Люкевіч

Аннотация

Новыя тэарэтыка-культуралагічныя напрамкі ў даследаваннях спорту ў канцы ХХ ст. сталі вынікам інтэнсіўнага развіцця навуковых ведаў з аднаго боку і імклівага пранікнення феномена спорту ў іншыя сферы чалавечай дзейнасці з другога. У спалучэнні з дамінантнымі навуковымі накірункамі, якія існавалі раней, спартыўны складнік зрабіўся важнай часткай спецыфічнага іх адгалінавання. Былі створаны адмысловыя вобласці ў даследаваннях спорту, якія ў далейшым паўплывалі на практыку гэтага віду сацыяльнай актыўнасці. Спартыўная інфармацыя, спартыўная палітыка, спартыўная эканоміка, спартыўная юрыспрудэнцыя, новыя распрацоўкі ў адносінах да спартыўнага абсталявання і інвентару шмат у чым садзейнічалі працэсу станаўлення спартыўнай інфраструктуры. Кантакты паміж названымі элементамі спрыялі ўзнікненню якасна новых фактаў і фактараў спорту.

Информация о статье

Раздел
ФІЛАСОФІЯ