Беларускае Адраджэнне ў кампаратыўнай еўрапейскай перспектыве

Main Article Content

В.Б. Евароўскі

Abstract

Адраджэнне азначала для Беларусі, для яе культуры і сацыяльнай структуры не толькі якасны, але і рэвалюцыйны скачок, бо менавіта з гэтага часу мы назіраем кардынальную ломку светапоглядных арыенціраў, кумулятыўнае назапашванне як агульнай адукаванасці соцыуму, так і патэнцый быць «выбітнымі людзьмі», якія ў разглядаемы перыяд з'яўляліся галоўнай каштоўнасцю і прызнаваліся пераважнай рухаючай сілай рэнесанснага грамадства. Культура ВКЛ не можа быць уціснута ў верыфікаваныя рамкі «просталінейнай гісторыі». Ідэі, падзеі, культурныя і цывілізацыйныя арыенціры, як правіла, не змяняліся тут, а напластоўваліся адно на адно, прычым гэты працэс напластавання не толькі закранаў штодзённую свядомасць ці культуру маўклівай большасці, але карэнным чынам ахопліваў інтэлектуальную эліту Вялікага Княства Літоўскага.

Article Details

Section
ФІЛАСОФІЯ