Томас Бах: філасофія алімпізму ў сацыякультурных рэаліях сучаснага грамадства
Main Article Content
Abstract
Прэзідэнтура Томаса Баха ў Міжнародным алімпійскім камітэце прыйшлася на вельмі складаны ў шмат якіх аспектах перыяд. Дастаткова толькі пералічыць праблемы, звязаныя з допінгавым злоўжываннем на дзяржаўным узроўні, карупцыйнымі скандаламі ў алімпійскім атачэнні і распаўсюджваннем пандэміі COVID-19. Тым не менш Томас Бах здолеў захаваць і забяспечыць фінансавую стабільнасць МАК, больш за тое, як кіраўнік новай фармацыі, прапанаваў у духу постструктуралізму змяніць падыходы да вызначэння месца і ролі спорту ў сучасным грамадстве. У прыватнасці, ён акцэнтаваў увагу на фундаментальных каштоўнасцях філасофіі алімпізму, што ўвасобілася ў новых рэдакцыях Алімпійскай хартыі і Этычнага кодэкса. Спорт у інтэрпрэтацыі Томаса Баха паўстае ў якасці ўніверсальнага сродку кансалідацыі людзей у варунках эпідэміялагічнай небяспекі і стварае перспектывы наступнай інтэграцыі грамадства. Маральны складнік спартыўнай дзейнасці, на яго думку, павінен спрыяць замацаванню прынцыпаў Fair play у сістэме алімпійскага руху.
Article Details
Section
ФІЛАСОФІЯ