Філасофія футбола. Прэзідэнты ФІФА. Дэніэл Вулфал

Main Article Content

Уладзімер Паўлавіч Люкевіч

Abstract

Артыкул падрыхтаваны на падставе дэскрыптыўнага падыходу з мэтай правесці фенамена-лагічны аналіз дзейнасці другога прэзідэнта ФІФА Дэніэла Вулфала па развіцці футбола. Яго намаганні ўвасобіліся ў сацыяльную рэчаіснасць з дапамогай метадалогіі па інтэнсіфікацыі працэсаў распаўсюджвання гэтай гульні ва ўсім свеце. Як і ў кожным відзе актыўнасці, роля асобы ў дадзеным выпадку мела ключавое значэнне, што далей і адбілася ў працэсе фарміравання шэрага арганізацыйных структур на міжнародным узроўні, таму што пасада прэзідэнта ФІФА з’яўляецца адной з найважнейшых у сістэме кіраўніцтва. Немалаважным аспектам у працэсе будучага паступальнага станаўлення футбола было яго філасофскае абгрунтаванне. Суадносіны тактыкі і стратэгіі ўяўляліся вельмі важнымі. Падчас прэзідэнтуры Дэніэла Вулфала гэта садзейнічала выкананню місіі па стварэнні наднацыянальнага футбольнага органа, набыцці міжнароднага аўтарытэту, максімальна шырокім ўплыве арганізацыі ў розных напрамках.

Article Details

Section
ФІЛАСОФІЯ