Інтэграцыйны рэсурс арабскага тэлебачання як суб’екта палітычнай камунікацыі

Main Article Content

С. В. Венідзіктаў

Abstract

Даследуецца дзейнасць арабскіх тэлевізійных кампаній з пункту гледжання іх уплыву на сацыяльна-палітычныя працэсы і ролі ў сусветнай камунікацыйнай прасторы. Аналізуюцца прычыны ўзнікнення «феномену Al Jazeera», дзейнасць кампаній Al Manar, Al Resalah, Abu Dhabi Media, Al Alam News Network. Асэнсоўваецца ўплыў на функцыянаванне інфармацыйнага поля заходніх медыя: ВВС Arabic television, Arab News Network, Sky News Arabia, France 24, RT Arabic, Al Hurra. Сцвярджаецца, што дзейнасць гэтых медыяструктур прыводзіць да неадназначных наступстваў: з аднаго боку, адбываецца згуртаванне аўдыторыі, у медыясферы ствараецца вобраз мусульманскай цывілізацыі, які выходзіць за межы яго нацыянальных складнікаў; з іншага боку, асобныя медыя арыентуюцца на абвастрэнне міжнацыянальных супярэчнасцей, правакуюць рост канфліктнасці, што спрыяе актывізацыі дэзінтэграцыйных працэсаў.

Article Details

Section
ПАЛІТАЛОГІЯ