Фарміраванне навукі пра спорт у XX стагоддзі: галоўныя мэты і задачы
Main Article Content
Abstract
Адносна працяглы час феномен спорту вывучаўся самымi рознымi навукамi. Такое становішча паспрыяла таму, што ў дадзенай галiне чалавечых ведаў былi напрацаваны адпаведныя тэорыi, назапашаны факты i фактары, створаны тэрмiналагiчны навуковы апарат. Аналiзаваць праблемы спорту можна і неабходна ў суадносiнах з агульнымi праблемамi функцыянавання грамадства ў цэлым. Пытаннi «навошта», «чаму», «што з’яўляецца мэтай» i г.д. паўстаюць у якасці фундаментальных праблемаў чалавечага жыцця ўвогуле. Задаваць іх важна з антрапалагiчнага пункту гледжання, таму што сацыяльная дзейнасць мае пэўны сэнс, накiрунак i адказнасць. Заўсёды ў гiсторыi чалавечага грамадства людзi пыталiся самi ў сябе: чаму мы як чалавечыя iстоты з’яўляемся такiмi дзiўнымi? Чаму мы заўсёды хочам ведаць больш i пастаянна павялічваем колькасць навуковай iнфармацыi i ведаў? На працягу ХХ ст. адбываўся інтэнсіўны працэс вызначэння галоўных мэтаў і задач навукі аб спорце.
Article Details
Section
ФІЛАСОФІЯ