Кіберспорт, альбо Па той бок рэальнага спартыўнага быцця: суб’ектыўныя рэфлексіі з вандровак узвыш па прыступках, якія вядуць да долу
Main Article Content
Abstract
Сучаснае глабалізаванае грамадства ва ўсё большай ступені трапляе ў залежнасць ад развіцця IT-тэхналогій. Не пазбегла такога ўплыву таксама галіна спорту. Традыцыйнае ўспрыманне гэтага віду сацыяльнай дзейнасці пачынае сувымярацца з кіберспортам, якім захапляюцца дзясяткі мільёнаў людзей на свеце. Спаборніцтвы па Dota 2, CS:GO, League of Legends, FIFA і шэраг іншых збіраюць дастаткова вялікую колькасць як прафесійных гульцоў, так і аматараў з велізарнай аўдыторыяй заўзятараў. Сумы прызавых для пераможцаў і ўдзельнікаў дасягаюць сотняў мільёнаў долараў. Філасофскае асэнсаванне дадзенага феномена патрабуе дэталёвага аналізу кіберспорту ў ягоным параўнанні з традыцыйным спортам, што базіруецца на вызначэнні ягонай сутнасці і перспектывах далейшага развіцця, у тым ліку магчымасці ўключэння ў праграму Алімпійскіх гульняў.