Філасофія алімпізму. Хуан Антоніа Самаранч: пачатак новай эпохі спорту
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Разглядаюцца сацыяльна-філасофскія аспекты станаўлення і развіцця алімпійскага руху ў апошняй чвэрці ХХ стагоддзя на падставе аналізу дзейнасці тагачаснага прэзідэнта Міжнароднага Алімпійскага камітэта Хуана Антоніа Самаранча. Менавіта ў гэты перыяд адбыліся глабальныя змены філасофскай дактрыны алімпізму, змяніліся ўнутраныя і знешнія дамінанты функцыянавання дадзенага віду чалавечай актыўнасці, што дазваляе зрабіць выснову пра пачатак новай эпохі спорту. Прафесіяналізацыя і камерцыялізацыя алімпійскага руху сталі неад’емнымі яго атрыбутамі. Такое становішча дазволіла трактаваць гэты феномен у якасці аднаго з найважнейшых фактараў інтэграцыі грамадства, разрадкі напружанасці паміж дзяржавамі і стабілізацыі адносінаў паміж людзьмі ў іх імкненні да мірнага суіснавання. Ключавая роля ў гэтым працэсе належала Хуану Антоніа Самаранчу.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Раздзел
ФІЛАСОФІЯ