Крызіс філасофіі алімпізму ў перыяд 1972–1980 гг.: Прэзідэнт МАК Майкл Морыс Лорд Кіланін як абаронца ідэалаў спорту
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Спартыўны рух, які ўвасоблены ў спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў, адназначна можа быць інтэрпрэтаваны на падставе філасофіі жыцця, што ў дадзеным кантэксце вызначаецца як алімпізм. Фундаментальныя прынцыпы алімпізму маюць непасрэдныя адносіны да этычнай праблематыкі. Філасофія жыцця ў трактоўцы алімпізму вялікую ўвагу надае маральным пастулатам, якія распаўсюджваюцца на кожную чалавечую асобу. Развіццё і распаўсюджванне алімпійскага руху ў другой палове ХХ стагоддзя неаднаразова ўваходзіла ў супярэчнасці з разнастайнымі сацыяльна-палітычнымі акалічнасцямі. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта ўсяляк падкрэслівала сваю недатычнасць да палітычных уплываў, яму неаднаразова прыходзілася прымаць адпаведныя рашэнні, каб аслабіць міжнародную напружанасць. Падставы філасофіі алімпізму былі падвергнуты выпрабаванню на іх трываласць. Ідэя алімпійскага спорту з неабходнасцю стала сам-насам з такімі сацыяльнымі з’явамі, як апартэід, тэрарызм і байкот. Сусветнае супольніцтва стала выразна падзяляцца на два канфрантацыйныя блокі. Неадназначнасць становішча ў яго тагачасным выглядзе неабходна было прывесці да адпаведнай суцэльнасці згодна з палажэннямі Алімпійскай хартыі. Гэты працэс адбываўся на фоне татальнага супрацьборства паміж дзвюма наймацнейшымі супердзяржавамі – СССР і ЗША.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Раздзел
ФІЛАСОФІЯ