Спорт у сацыяльнай прасторы XX ст.: філасофска-культуралагічныя рэфлексіі
Основное содержимое статьи
Аннотация
XX ст. стала знакавым у працэсе станаўлення, развіцця і распаўсюджвання спорту ў сацыякультурнай прасторы грамадства. Зразумела, што абысціся без філасофскага асэнсавання і абгрунтавання гэтага феномена ў сістэме агульначалавечай культуры было немагчыма. Таму тагачасныя інтэрпрэтацыі спорту грунтаваліся пераважна на герменеўтычна-духоўных традыцыях, якія ўтрымліваліся галоўным чынам у эсэістычных па змесце ўяўленнях. Шматузроўневы аналіз з боку філасофіі спорту ў сістэме культуры вядзе да таго, што сам спорт, хоць і павінен разглядацца ўласна як гістарычна-грамадскі феномен і поле навуковай дзейнасці, не з?яўляецца нечым першасным, тым, што выяўляецца ў гульні. Гэта, больш верагодна, адпаведная форма дыферэнцыяцыі ў рухавай культуры нашага комплекснага і складанага грамадства. Знайсці дакладную дэфініцыю спорту даволі праблематычна, калі браць пад увагу тое, што вымярэнне цяперашняга часу адбываецца пад знакам плюралізму.
Информация о статье
Раздел
ФІЛАСОФІЯ