Тэарэтыка-культуралагічныя падставы ведаў навукі пра спорт: рэтраспекцыя XX ст.

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

У. П. Люкевіч

Анатацыя

У артыкуле паказваецца, што фармаванне і развіццё навукі пра спорт у сацыякультурнай прасторы ХХ ст. звязвалася са станаўленнем спажывецкага грамадства, прадуктамі дзейнасці якога неўзабаве сталі спартыўныя спаборніцтвы і ўсе тыя акалічнасці, што мелі да іх непасрэднае дачыненне. У дадзеным выпадку трэба зазначыць, што калі нейкі сацыяльны феномен выклікае зацікаўленасць з боку шырокіх колаў публічнасці, то ён павінен быць навукова асэнсаваны і даследаваны. Згодна з такога роду падыходам, спорт у вялікай ступені выкарыстоўвае і сваеасабліва інтэрпрэтуе патэнцыял шэрагу найбольш агульных навуковых ведаў, у прыватнасці, медыцыны, біямеханікі, псіхалогіі, педагогікі, гісторыі, сацыялогіі, філасофіі, каб на іх падставе стварыць адмысловыя галіны навуковых ведаў. Разам з тым на працягу мінулага стагоддзя істотна мяняліся змест і сутнасць спорту, стаўленне да яго з боку грамадства ў цэлым.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАСОФІЯ