Актуалізацыя сацыяльна-філасофскіх даследаванняў у навуцы пра спорт у ХХ стагоддзі
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Узнікненне, станаўленне, развіццё, функцыянаванне і распаўсюджванне мадэлі сучаснага спорту непарыўна звязана з тымі працэсамі, якія адбываліся на працягу ХХ ст. Менавіта ў гэты час прайшлі кардынальныя якасныя змяненні, што паўплывалі на лёс дадзенага грамадскага феномену. Спорт пера адолеў імклівы шлях ад сціплага баўлення вольнага часу, успрымання яго шырокімі сацыяльнымі коламі як марнай траты чалавечай жыццёвай энэргіі да вышыняў прафесійнай дзейнасці. Аўтар артыкулу канцэнтруе ўвагу на шэрагу сацыяльна-філасофскіх аспектаў фармавання падставовых палёў даследавання спорту ў сістэме навуковых ведаў, якія паўсталі ў мінулым стагоддзі. Такое становішча можна ахарактарызаваць наступным чынам: калі ў грамадстве ўзнікае нейкая новая якасць, што выклікае ўсеагульную зацікаўленасць, то яна павінна быць навукова асэнсавана. Такі падыход дазваляе правесці аналіз спорту як сацыякультурнага феномену з пункту гледжання некласічнай філасофіі.