ПРАГМАТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ГРАФІКА-ПУНКТУАЦЫЙНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАСТАЦКАГА ПРАЗАІЧНАГА ТЭКСТУ
Основное содержимое статьи
Аннотация
Даецца паняцце прагматычнага патэнцыялу мастацкага тэксту, указваецца роля графічных сродкаў, дзякуючы якім аўтар атрымлівае дадатковыя магчымасці акцэнтуацыі найбольш важных у камунікатыўных адносінах элементаў выказвання для мэтанакіраванага ўздзеяння на адрасата. Прапануецца агульная характарыстыка сродкаў графічнай выразнасці, якія ўяўляюць сабой стылістычна значныя адхіленні ад графічнага стандарту ці арфаграфічнай нормы і ўтвараюцца як на моўнай, так і на пазамоўнай аснове. Для сістэмнага апісання графіка-пунктуацыйнай індывідуальнасці пісьменнікаў выкарыстоўваецца паняцце «графон». Адзначаецца, што выяўленне прагматычнай дынамікі пунктуацыйных знакаў указвае на зараджэнне новых тэндэнцый у беларускай філалогіі наогул і ў беларускай пунктуацыі, лінгвапрагматыцы, лінгвастылістыцы ў прыватнасці.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Шаршнёва, В.М. 2024. ПРАГМАТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ГРАФІКА-ПУНКТУАЦЫЙНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАСТАЦКАГА ПРАЗАІЧНАГА ТЭКСТУ. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (май 2024), 46–52.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ