ПРАГМАТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ГРАФІКА-ПУНКТУАЦЫЙНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАСТАЦКАГА ПРАЗАІЧНАГА ТЭКСТУ

Main Article Content

Вольга Мікалаеўна Шаршнёва

Abstract

Даецца паняцце прагматычнага патэнцыялу мастацкага тэксту, указваецца роля графічных сродкаў, дзякуючы якім аўтар атрымлівае дадатковыя магчымасці акцэнтуацыі найбольш важных у камунікатыўных адносінах элементаў выказвання для мэтанакіраванага ўздзеяння на адрасата. Прапануецца агульная характарыстыка сродкаў графічнай выразнасці, якія ўяўляюць сабой стылістычна значныя адхіленні ад графічнага стандарту ці арфаграфічнай нормы і ўтвараюцца як на моўнай, так і на пазамоўнай аснове. Для сістэмнага апісання графіка-пунктуацыйнай індывідуальнасці пісьменнікаў выкарыстоўваецца паняцце «графон». Адзначаецца, што выяўленне прагматычнай дынамікі пунктуацыйных знакаў указвае на зараджэнне новых тэндэнцый у беларускай філалогіі наогул і ў беларускай пунктуацыі, лінгвапрагматыцы, лінгвастылістыцы ў прыватнасці.

Article Details

How to Cite
[1]
Шаршнёва, В.М. 2024. ПРАГМАТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ ГРАФІКА-ПУНКТУАЦЫЙНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАСТАЦКАГА ПРАЗАІЧНАГА ТЭКСТУ. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (May 2024), 46–52.
Section
ФІЛАЛОГІЯ