ЖАНРАЎТВАРАЛЬНАЯ РОЛЯ ПАЭТОНІМАЎ У АЎТАРСКІХ КАЗКАХ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
Основное содержимое статьи
Аннотация
Прадстаўлена комплекснае онамапаэтычнае і лінгвапрагматычнае апісанне анамастычнай прасторы аўтарскіх казак беларускіх пісьменнікаў. Антрапонімы (уласныя асабовыя імёны, прозвішчы, мянушкі) разгледжаны як значымыя інфарматыўныя адзінкі, у семантычную структуру якіх уключаюцца прагматычны складнік, стылістычныя, эмацыйныя, ацэначныя, экспрэсіўныя, сацыяльныя адценні значэння, асацыяцыі і іншая інфармацыя экстралінгвістычнага характару, што праяўляецца на ўзроўні антрапанімічнай канатацыі. Даследавана нацыянальна-культурная спецыфіка тапонімаў, заонімаў і іншых разрадаў «фонавых» онімаў, ужытых у кантэксце аўтарскіх казак. Зроблены высновы пра тое, што анамастычная прастора аўтарскай казкі – гэта сукупнасць усіх казачных імёнаў уласных, якія канструююць спецыфічную анамастычную парадыгму, акумулюючы культурна-гістарычную інфармацыю. Выяўлены асноўныя заканамернасці ў выбары і стварэнні сучаснымі пісьменнікамі анамастычных сродкаў у жанры аўтарскай казкі.