ЖАНРАЎТВАРАЛЬНАЯ РОЛЯ ПАЭТОНІМАЎ У АЎТАРСКІХ КАЗКАХ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Main Article Content

Святлана Феадосьеўна Бут-Гусаім
Кацярына Сямёнаўна Мізерыя

Abstract

Прадстаўлена комплекснае онамапаэтычнае і лінгвапрагматычнае апісанне анамастычнай прасторы аўтарскіх казак беларускіх пісьменнікаў. Антрапонімы (уласныя асабовыя імёны, прозвішчы, мянушкі) разгледжаны як значымыя інфарматыўныя адзінкі, у семантычную структуру якіх уключаюцца прагматычны складнік, стылістычныя, эмацыйныя, ацэначныя, экспрэсіўныя, сацыяльныя адценні значэння, асацыяцыі і іншая інфармацыя экстралінгвістычнага характару, што праяўляецца на ўзроўні антрапанімічнай канатацыі. Даследавана нацыянальна-культурная спецыфіка тапонімаў, заонімаў і іншых разрадаў «фонавых» онімаў, ужытых у кантэксце аўтарскіх казак. Зроблены высновы пра тое, што анамастычная прастора аўтарскай казкі – гэта сукупнасць усіх казачных імёнаў уласных, якія канструююць спецыфічную анамастычную парадыгму, акумулюючы культурна-гістарычную інфармацыю. Выяўлены асноўныя заканамернасці ў выбары і стварэнні сучаснымі пісьменнікамі анамастычных сродкаў у жанры аўтарскай казкі.

Article Details

How to Cite
[1]
Бут-Гусаім, С.Ф. and Мізерыя, К.С. 2024. ЖАНРАЎТВАРАЛЬНАЯ РОЛЯ ПАЭТОНІМАЎ У АЎТАРСКІХ КАЗКАХ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (May 2024), 17–23.
Section
ФІЛАЛОГІЯ