Рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый у паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш

Основное содержимое статьи

Таццяна Яўгенаўна Старасценка

Аннотация

Разглядаецца моўная рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый «жыццё – смерць», «святло – цемра», «цяпло – холад», «мінулае – будучае», «многа – мала» як базавых універсальных катэгорый у паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш. Даследуецца роля не толькі лексічных супрацьпастаўленняў як асновы кантрасту, але і граматычных апазіцый займеннікаў, катэгорый склону, часу, якія пранікаюць у лірычныя суб’екты. Адзначаецца, што рознаўзроўневы мастацкі паралелізм з адносінамі супастаўлення ці супрацьпастаўлення высвечвае нечаканыя сэнсавыя прырашчэнні ў структуры паэтычнага тэксту, якія спрыяюць выразнасці творчага дыялога паміж пісьменнікам і чытачом пры інтэрпрэтацыі такога тэксту як другаснай сістэмы мовы. Паказваецца, як паэтычная семантыка вершаў Ніны Мацяш знаходзіць цесную сувязь з граматыкай, што ўплывае на адметнасць ідыястылю паэткі.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Старасценка, Т.Я. 2022. Рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый у паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2022), 51–55.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ