Рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый у паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш
Main Article Content
Abstract
Разглядаецца моўная рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый «жыццё – смерць», «святло – цемра», «цяпло – холад», «мінулае – будучае», «многа – мала» як базавых універсальных катэгорый у паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш. Даследуецца роля не толькі лексічных супрацьпастаўленняў як асновы кантрасту, але і граматычных апазіцый займеннікаў, катэгорый склону, часу, якія пранікаюць у лірычныя суб’екты. Адзначаецца, што рознаўзроўневы мастацкі паралелізм з адносінамі супастаўлення ці супрацьпастаўлення высвечвае нечаканыя сэнсавыя прырашчэнні ў структуры паэтычнага тэксту, якія спрыяюць выразнасці творчага дыялога паміж пісьменнікам і чытачом пры інтэрпрэтацыі такога тэксту як другаснай сістэмы мовы. Паказваецца, як паэтычная семантыка вершаў Ніны Мацяш знаходзіць цесную сувязь з граматыкай, што ўплывае на адметнасць ідыястылю паэткі.