Прыѐмы пазначэння ўстарэлых назваў у «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1996 і 2016 гг.): параўнальны аспект

Main Article Content

Аляксандр Васільевіч Макарэвіч

Abstract

Праведзены параўнальны аналіз падачы ўстарэлых слоў у аднатомным «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы», выдадзеным у 1996 і 2016 гг. Для іх фіксацыі выкарыстаны паметы ўст. (устарэлае) і гіст. (гістарычнае), таксама ўстарэласць лексем вызначана ў дэфініцыях пры дапамозе слоў «старажытная», «старадаўні», «даўней», «у Вялікім Княстве Літоўскім», «у царскай Расіі», «у Старажытнай Русі», «які ўжываўся» і інш. Аўтар робіць вывад пра тое, што ўкладальнікі тлумачальнага слоўніка (2016 г.) унеслі прынцыповыя ўдакладненні і дапаўненні ў семантыку некаторых устарэлых найменняў, асобных значэнняў слоў, у тым ліку тэрміналагічных адзінак. Аднак паметы ўст. і гіст. выкарыстоўваюцца непаслядоўна, і гэта патрабуе далейшай выпрацоўкі адзіных крытэрыяў іх прымянення. У даведніку ёсць словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, але адпаведных памет уст. або гіст. ці храналагічных указанняў на ўстарэласць не маюць.

Article Details

How to Cite
[1]
Макарэвіч, А.В. 2025. Прыѐмы пазначэння ўстарэлых назваў у «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1996 і 2016 гг.): параўнальны аспект. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 3 (Apr. 2025).
Section
ФІЛАЛОГІЯ