Прыѐмы пазначэння ўстарэлых назваў у «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1996 і 2016 гг.): параўнальны аспект
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Праведзены параўнальны аналіз падачы ўстарэлых слоў у аднатомным «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы», выдадзеным у 1996 і 2016 гг. Для іх фіксацыі выкарыстаны паметы ўст. (устарэлае) і гіст. (гістарычнае), таксама ўстарэласць лексем вызначана ў дэфініцыях пры дапамозе слоў «старажытная», «старадаўні», «даўней», «у Вялікім Княстве Літоўскім», «у царскай Расіі», «у Старажытнай Русі», «які ўжываўся» і інш. Аўтар робіць вывад пра тое, што ўкладальнікі тлумачальнага слоўніка (2016 г.) унеслі прынцыповыя ўдакладненні і дапаўненні ў семантыку некаторых устарэлых найменняў, асобных значэнняў слоў, у тым ліку тэрміналагічных адзінак. Аднак паметы ўст. і гіст. выкарыстоўваюцца непаслядоўна, і гэта патрабуе далейшай выпрацоўкі адзіных крытэрыяў іх прымянення. У даведніку ёсць словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, але адпаведных памет уст. або гіст. ці храналагічных указанняў на ўстарэласць не маюць.