Рэлігійная лексіка ва ўстойлівых адзінках мовы: лексіка-семантычны аспект

Main Article Content

А.С. Садоўская
М.А. Якалцэвіч

Abstract

Прадметам даследавання з’яўляюцца лексемы, якія адносяцца да разраду рэлігійнай лексікі, што ўваходзіць у кампанентны склад устойлівых моўных адзінак – фразеалагізмаў і прыказак. Гэтая лексіка прадстаўляе сабой не архаічныя элементы, а з’яўляецца адлюстраваннем адметных і характэрных прыкметаў, якія фарміруюць хрысціянскі светапогляд. Зроблены агляд літаратуры па даследуемай тэме. Выяўлены і ахарактарызаваны лексіка-семантычныя групы адзінак рэлігійнай тэматыкі, што прадстаўляюць семы рознага ўзроўню. Апісаны лексіка-семантычныя асаблівасці рэлігійнай лексікі і тыя змены, якія з ёю адбыліся ў складзе фразеалагічных і парэміялагічных моўных адзінак. Акрслены дыяпазон значэнняў устойлівых выразаў і ўплыў рэлігійных кампанентаў на фарміраванне іх значэння. Асобная ўвага звернута на экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку аналізуемых моўных адзінак.

Article Details

How to Cite
[1]
Садоўская, А. and Якалцэвіч, М. 2017. Рэлігійная лексіка ва ўстойлівых адзінках мовы: лексіка-семантычны аспект. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jul. 2017), 76–86.
Section
ФІЛАЛОГІЯ