Рэлігійная лексіка ва ўстойлівых адзінках мовы: лексіка-семантычны аспект
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Прадметам даследавання з’яўляюцца лексемы, якія адносяцца да разраду рэлігійнай лексікі, што ўваходзіць у кампанентны склад устойлівых моўных адзінак – фразеалагізмаў і прыказак. Гэтая лексіка прадстаўляе сабой не архаічныя элементы, а з’яўляецца адлюстраваннем адметных і характэрных прыкметаў, якія фарміруюць хрысціянскі светапогляд. Зроблены агляд літаратуры па даследуемай тэме. Выяўлены і ахарактарызаваны лексіка-семантычныя групы адзінак рэлігійнай тэматыкі, што прадстаўляюць семы рознага ўзроўню. Апісаны лексіка-семантычныя асаблівасці рэлігійнай лексікі і тыя змены, якія з ёю адбыліся ў складзе фразеалагічных і парэміялагічных моўных адзінак. Акрслены дыяпазон значэнняў устойлівых выразаў і ўплыў рэлігійных кампанентаў на фарміраванне іх значэння. Асобная ўвага звернута на экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку аналізуемых моўных адзінак.