Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п’есах Томаса Бернхарда і ў творах сучасных беларускіх драматургаў
Main Article Content
Abstract
У артыкуле на прыкладзе абсурдысцкіх элементаў супастаўляюцца эксперыментальныя тэндэнцыі ў п’есах аўстрыйскага драматурга Т. Бернхарда з арыгінальнымі мастацкімі формамі ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў, вызначаюцца іх падабенства, адрозненне і галоўныя напрамкі. Абсурдысцкія прыёмы аўстрыйскага драматурга параўноўваюцца з трансфармаванымі тэатральнымі формамі ў творах класіка беларускай драматургіі А. Макаёнка і драматургаў наступнага пакалення (М. Арахоўскага, Г. Багданавай і І. Сідарука), што дае магчымасць падкрэсліць змену беларускай культурнай парадыгмы ў канцы ХХ ст. і прасачыць нацыянальную спецыфіку такіх характарыстык тэатра абсурду, як эсхаталагічнае светаўспрыманне, іранічнае стаўленне да любых догмаў і ўсеагульная дэіерархізацыя.
Article Details
How to Cite
[1]
Барычэўская, Т. 2015. Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п’есах Томаса Бернхарда і ў творах сучасных беларускіх драматургаў. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2015), 56–62.
Section
ФІЛАЛОГІЯ