Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п’есах Томаса Бернхарда і ў творах сучасных беларускіх драматургаў
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У артыкуле на прыкладзе абсурдысцкіх элементаў супастаўляюцца эксперыментальныя тэндэнцыі ў п’есах аўстрыйскага драматурга Т. Бернхарда з арыгінальнымі мастацкімі формамі ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў, вызначаюцца іх падабенства, адрозненне і галоўныя напрамкі. Абсурдысцкія прыёмы аўстрыйскага драматурга параўноўваюцца з трансфармаванымі тэатральнымі формамі ў творах класіка беларускай драматургіі А. Макаёнка і драматургаў наступнага пакалення (М. Арахоўскага, Г. Багданавай і І. Сідарука), што дае магчымасць падкрэсліць змену беларускай культурнай парадыгмы ў канцы ХХ ст. і прасачыць нацыянальную спецыфіку такіх характарыстык тэатра абсурду, як эсхаталагічнае светаўспрыманне, іранічнае стаўленне да любых догмаў і ўсеагульная дэіерархізацыя.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Барычэўская, Т. 2015. Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п’есах Томаса Бернхарда і ў творах сучасных беларускіх драматургаў. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (Jan. 2015), 56–62.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ