Вербальныя сродкі камічнага ў п’есе «Віно бушуе» Міхайлы Грамыкі

Main Article Content

В.І. Рагаўцоў

Abstract

У артыкуле разглядаюцца як спецыялізаваныя, так і неспецыялізаваныя вербальныя сродкі камічнага. Да спецыялізаваных адносяцца такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнай экспрэсіі з’яўляецца асноўнай. Гэта каламбуры (паранамазійныя, камбінаваныя), іранізмы і гумарызмы. Іх можна кваліфікаваць як абсалютна спецыялізаваныя сродкі камічнага, паколькі яны выконваюць функцыю стварэння камізму ўсе без выключэння. Неспецыялізаваныя – такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнага эфекту не з’яўляецца асноўнай. Гэта дыялектызмы, антрапонімы, метанімізмы, трасянка, эўфемізмы, збыткоўныя адзінкі. Выяўленню камічнай экспрэсіі ў моўнай адзінцы садзейнічаюць актуалізатары, у ролі якіх выступаюць сродкі прэ- і постпазіцыйнага вербальнага кантэксту. Камічны эфект узмацняецца з дапамогай інтэнсіфікатараў (канцэнтраванае ўжыванне моўных адзінак).

Article Details

How to Cite
[1]
Рагаўцоў, В. 2013. Вербальныя сродкі камічнага ў п’есе «Віно бушуе» Міхайлы Грамыкі. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2013), 12–17.
Section
ФІЛАЛОГІЯ