Вербальныя сродкі камічнага ў п’есе «Віно бушуе» Міхайлы Грамыкі
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У артыкуле разглядаюцца як спецыялізаваныя, так і неспецыялізаваныя вербальныя сродкі камічнага. Да спецыялізаваных адносяцца такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнай экспрэсіі з’яўляецца асноўнай. Гэта каламбуры (паранамазійныя, камбінаваныя), іранізмы і гумарызмы. Іх можна кваліфікаваць як абсалютна спецыялізаваныя сродкі камічнага, паколькі яны выконваюць функцыю стварэння камізму ўсе без выключэння. Неспецыялізаваныя – такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнага эфекту не з’яўляецца асноўнай. Гэта дыялектызмы, антрапонімы, метанімізмы, трасянка, эўфемізмы, збыткоўныя адзінкі. Выяўленню камічнай экспрэсіі ў моўнай адзінцы садзейнічаюць актуалізатары, у ролі якіх выступаюць сродкі прэ- і постпазіцыйнага вербальнага кантэксту. Камічны эфект узмацняецца з дапамогай інтэнсіфікатараў (канцэнтраванае ўжыванне моўных адзінак).
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Рагаўцоў, В. 2013. Вербальныя сродкі камічнага ў п’есе «Віно бушуе» Міхайлы Грамыкі. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (Jan. 2013), 12–17.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ