СЛОВЫ-СТЫМУЛЫ ДЛЯ ЎТВАРЭННЯ МЯНУШАК-ХАРАКТАРЫСТЫК (ФАРМІРАВАННЕ МЯНУШКАВАГА ПОЛЯ)

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Лена Васільеўна Леванцевiч

Анатацыя

У артыкуле аналізуюцца мянушкі-характарыстыкі, падставай для ўзнікнення якіх сталі асаблівасці агульнага знешняга выгляду – пастава, колер валасоў, абрысы твару. Вызначаюцца асацыятары мянушак у залежнасці ад іх матыватара. Адзначаецца сутнасць асацыяцыі і яе роля ў змесце мянушкі. Мянушка ўтвараецца ў выніку асацыяцыі, якая ўзнікае ў свядомасці намінатара ў адказ на зрокавы вобраз. Словы-асацыятары, што рэпрэзентуюць пэўную асаблівасць знешняга выгляду намінанта (доўгія валасы, худы, поўны, лысы, вялікія вочы, доўгі нос, адтапыраныя вушы і інш.), утвараюць мянушкавае поле. Мянушкавае поле ўключае ў сябе ўсе найменні, што ўзніклі на слова-стымул, у якім вербалізуецца матыватар мянушкі.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ

Бібліяграфічныя спасылкі

1. Вардомацкий, Л. М. Современная ассоциативная лингвистика и ее приложение к решению практических задач / Л. М. Вардомацкий. – URL: https://rep.vsu.by›bitstream/-123456789/36703/1/176-181.pdf (дата обращения: 28.04.2025).

2. Мянушкі Брэстчыны : вучэб. слоўн. / склад. Л. В. Леванцэвіч. – Брэст : БрДУ, 2024. –167 с.

3. Беларуская міфалогія : энцыкл. слоўн. / С. Санько [і інш.] ; рэд. В. Аўтушка. – Мінск : Беларусь, 2004. – 592 с.