Сацыялагічны тып асобы апавядальніка як крытэрый дыферэнцыяцыі сучаснага беларускага травелогу
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Артыкул прысвечаны выяўленню асноўных жанравых адметнасцей травелога. На падставе са цыялагічных канцэпцый навукоўцаў Захаду зроблена спроба класіфікацыі беларускіх травелогаў на 8 раз навіднасцей у залежнасці ад тыпу аўтарскай інтэнцыі. На прыкладзе беларускай прозы пачатку XXI ст. («Камяні тых сядзібаў» К. Цвіркі, «Настальгія» С. Абламейкі, «Сшыткі» А. Глобуса і «Рома едзе» Р. Свечнікава) акрэсленыя наступныя рысы падарожных нататак: сумяшчэнне жанравых рысаў нон фікшн, публіцыстыкі і навуковых даследаванняў; пазіцыянаванне маршрута руху ў якасці стрыжня вы казвання; адсутнасць сюжэтнай лініі; эвалюцыя аўтарскай эмпірыі на працягу твора; дыскрэтнасць тэмпаральна-прасторавай арганізацыі, а таксама наяўнасць разнастайных сэнсавых апазіцый.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Новік, Г. 2018. Сацыялагічны тып асобы апавядальніка як крытэрый дыферэнцыяцыі сучаснага беларускага травелогу. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (Jan. 2018), 30–37.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ