Спорт як сродак натуралізацыі і культурнай адаптацыі
Основное содержимое статьи
Аннотация
Сучасны свет у сацыяльных навуках апісваецца з перспектывы яго глабалізацыі альбо рэгіяналізацыі. Асновай кожнага з’яўляецца перакананне ў такіх каштоўнасцях, як дэмакратызацыя, лібералізацыя і гуманізацыя грамадскага жыцця. Сёння гэтыя тэндэнцыі дапаўняюцца паняццем міграцыі, якая з дапамогай развіцця і распаўсюджвання сродкаў камунікацыі прывяла да таго, што кожны год мільёны людзей не толькі перамяшчаюцца ў межах сваёй краіны ці суседніх дзяржаў, але і актыўна пераязджаюць на іншыя кантыненты. На першы план выходзіць матывацыя, якая вынікае з натуральнага жадання пошуку ўмоў лепшага жыцця. Мігранты адаптуюцца ў краінах свайго новага побыту самымі рознымі спосабамі: з аднаго боку, прымаюць любую прапанову працы, з другога – знаходзяць канфліктныя віды дзейнасці на мяжы права і нават пераступаюць усталяваныя законы. Сярод форм адаптацыі вызначаюцца тыя, якія маюць высокі прэстыж і атрымліваюць сацыяльнае прызнанне. Адным з найбольш удалых прыкладаў сацыяльнай адаптацыі з’яўляецца спорт.