Інтэртэкстэмы ў мове беларускай мастацкай літаратуры

Основное содержимое статьи

С.У. Бачкова

Аннотация

Адметная асаблівасць беларускай мастацкай літаратуры ХХ стагоддзя – выкарыстанне інтэртэкстуальных сувязяў як праяўленне звароту да каштоўнасцяў рускай і сусветнай культуры. Інтэртэкстэма з’яўляецца сродкам выражэння міжтэкставых сувязяў і характарызуецца як узнаўляльная адзінка. Асноўныя крытэрыі вызначэння гэтай адзінкі – яе вядомасць усім прадстаўнікам нацыянальнай лінгвакультурнай супольнасці, актуальнасць і пастаяннае ўзнаўленне ў маўленні. Інтэртэкстэмы размяжоўваюцца паводле паходжання дзеля адлюстравання культурных асаблівасцяў нацыянальнага дыскурсу. Такія тэкставыя ўключэнні з’яўляюцца моўнай формай перадачы інтэртэксту і прадстаўлены рознымі структурнымі адзінкамі мовы, якія наўмысна ўводзяцца аўтарам ў тэкст і рэалізуюцца ў розных функцыях.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Бачкова, С. 2014. Інтэртэкстэмы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (янв. 2014), 66–73.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ