СЕМАНТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ДВУХ СУБ’ЕКТНЫХ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ СА ЗНАЧЭННЕМ АДНОСІН
Основное содержимое статьи
Аннотация
Дзеяслоўныя фразеалагізмы, як і дзеясловы, здольныя пазначаць разнастайныя адносіны. Суб’ект такіх фразеалагізмаў не з’яўляецца актыўным вытворцам дзеяння, накіраванага на стварэнне (або знішчэнне) якога-небудзь аб’екта (прадукта дзейнасці), а характарызуецца перш за ўсё стаўленнем да якой-небудзь асобы ці прадмета. У артыкуле разглядаюцца семантычныя асаблівасці дзеяслоўных фразеалагізмаў са значэннем адносін (міжасобавых, асобава-прадметных, прадметна-асобавых, міжпрадметных). Дэталёва апісваюцца двухсуб’ектныя дзеяслоўныя фразеалагізмы са значэннем адносін. Паказана, што адзінкі валодаюць патэнцыяльнымі значэннямі, гэтая асаблівасць паступова прыводзіць да колькасных або якасных змен семантычнай структуры фразеалагізма. Абгрунтоўваецца думка, што канкрэтная характарыстыка фразеалагічнага значэння двухсуб’ектнага фразеалагізма, яго суаднесенасць з пэўнай семантычнай групай або падгрупай магчымыя толькі на аснове кантэкставага ўжывання. Атрыманыя вынікі могуць быць уведзеныя ў практыку выкладання фразеалогіі ў вышэйшай навучальнай установе і сярэдняй школе, у тэорыю і практыку фразеаграфіі.