Сімволіка і функцыянальнасць зялёнага колеру ў традыцыйнай культуры беларусаў
Основное содержимое статьи
Аннотация
На матэрыяле беларускай традыцыйнай духоўнай культуры прасочаны сімволіка і функцыянальнасць зялёнага колеру як элемента колеравага кода. У выніку гісторыка-генетычнага і функцыянальна-семантычнага аналізу ўстаноўлена, што зялёны колер, які асацыюецца з поўнай жыццёвых сіл расліннасцю, прыродай у яе зменлівасці, няспеласці, маладосці, выяўляе значэнні актыўнасці, стварэння, жыццястойкасці, развіцця і пераходнасці. З іншага боку, ён сімвалічна карэлюе з пасіўнасцю, нерухомасцю, хтанізмам, нязменнасцю і судачыняецца са сферай смерці, маркіруе той свет і яго прадстаўнікоў.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Швед, І. 2012. Сімволіка і функцыянальнасць зялёнага колеру ў традыцыйнай культуры беларусаў. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2012), 26–33.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ