Монстр як увасабленне «інакшасці» (на прыкладзе твораў беларускай драматургіі канца ХХ ст.)
Main Article Content
Abstract
Разглядаецца спецыфіка ўвасаблення вобраза монстра як феноменa сучаснай культуры на прыкладзе беларускай драматургіі канца ХХ ст. Асаблівая ўвага надаецца творам Міколы Арахоўскага, Ігара Сідарука, Юрыя Станкевіча. У п'есах гэтых пісьменнікаў вобразы ў той або іншай ступені маюць монстрападобны характар, які ствараецца рознымі спосабамі. Монстры ў творы набываюць рознае семантычнае гучанне, але іх аб’ядноўвае ўсведамленне ўласнай «інакшасці» і амбівалентнасці – «агрэсар» і «ахвяра»). У рэцэпцыйнай жа свядомасці монстры атаясамліваюцца з псіхалагічнымі праблемамі грамадскай свядомасці, паколькі з’яўляюцца прадуктам несвядомай праекцыі палітыкі мультыкультуралізму ў сучасным соцыуме. Мэта даследавання – аналіз монстрападобных вобразаў праз прызму «інакшасці»; прадмет даследавання – спосабы рэпрэзентацыі вобраза монстра і сэнсавае напаўненне аўтарскага пасылу рэцыпіенту.