Гіпера-гіпанімічныя адносіны ў турыстычнай тэрмінасістэме сучаснай беларускай мовы

Main Article Content

Алеся Уладзіміраўна Андрэева

Abstract

Выяўлены гіпера-гіпанімічныя парадыгмы, якія ўтвараюць турыстычныя тэрміналексемы, і вызначаны іх канфігурацыі, глыбіня і шырыня, разгледжаны тыпы семантычных апазіцый паміж родавымі і відавымі найменнямі, выяўлены спосабы рэпрэзентацыі гіпера-гіпанімічных сувязей у тэрміналагічнай лексіцы. Зроблена выснова аб сістэмаўтваральнай ролі гіпера-гіпанімічных адносін у турыстычнай тэрміналогіі, якія забяспечаюць іерархічнасць арганізацыі спецыяльных найменняў. Для тэрмінасістэмы індустрыі турызму і гасціннасці ўласціва дамінаванне складаных гіпера-гіпанімічных сувязей, якія дэманструюць дынаміку развіцця дадзенай галіны. Найбольш складаныя гіпера-гіпанімічныя адносіны фарміруюцца вакол ядзерных тэрмінаў, што намініруюць ключавыя паняцці турыстычнай сферы.

Article Details

How to Cite
[1]
Андрэева, А.У. 2021. Гіпера-гіпанімічныя адносіны ў турыстычнай тэрмінасістэме сучаснай беларускай мовы. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2021), 57–65.
Section
ФІЛАЛОГІЯ