Анамастыкон зборніка А. К. Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў»
Main Article Content
Abstract
У артыкуле разгледжана нацыянальна-культурная адметнасць фальклорных паэтонімаў зборніка А. К. Сержпутоўскага, якія не толькі паведамляюць інфармацыю аб дэнатаце, вызначаюць прасторавыя і часавыя каардынаты, але і эксплікуюць звесткі аб ментальнасці беларусаў-палешукоў. Устаноўлены комплекс кодаў культуры, рэалізацыі якіх служаць онімы. Праведзена тэматычная класіфікацыя паэтонімаў. Антрапонімы (уласныя асабовыя імёны, прозвішчы, мянушкі) разгледжаны як значымыя інфарматыўныя адзінкі, у семантычную структуру якіх уключаюцца прагматычны складнік, стылістычныя, эмацыйныя, ацэначныя, экспрэсіўныя, сацыяльныя адценні значэння, асацыяцыі і іншая інфармацыя экстралінгвістычнага характару, што праяўляецца на ўзроўні антрапанімічнай канатацыі. Разгледжана рэпрэзентацыя тапонімамі і геартонімамі народных казак культурнай і міфалагічнай частак прасторы і часу. Выяўлены тэрытарыяльныя рысы антрапонімаў і тапонімаў. Вызначаны асноўныя заканамернасці ўжывання імёнаў уласных у жанры казкі.
Article Details
How to Cite
[1]
Бут-Гусаім, С.Ф. 2021. Анамастыкон зборніка А. К. Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў». Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2021), 22–32.
Section
ФІЛАЛОГІЯ