Антрапанімікон трылогіі Вольгі Іпатавай «Гаспадары вялікага княства»

Main Article Content

С.Ф. Бут-Гусаім

Abstract

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў трылогіі В. Іпатавай антрапонімы, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўнай інфармацыі аб матэрыяльнай, духоўнай культуры і светаўспрыманні беларусаў у ХІІІ–ХІV стагоддзях. У працы прааналізавана ўзаемадзеянне ў беларускім антрапаніміконе гэтага гістарычнага перыяду язычніцкага і хрысціянскага кампанентаў. Разгледжана характэрная для міфалагічнай свядомасці крэатыўная сутнасць іменавання, згодна з якой імя адыгрывае дэзыдэратыўную ролю, вызначаючы істотныя рысы і лёс індывіда. Імёны персанажаў твораў В. Іпатавай прааналізаваны з пункту гледжання ступені іх сэнсавай актыўнасці. Выдзелены і ахарактаразаваны прамагаваркія, ускоснагаваркія, схаванагаваркія паэтонімы, а таксама онімы-рэмінісцэнцыі. Асаблівая ўвага надавалася асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў.

Article Details

How to Cite
[1]
Бут-Гусаім, С. 2010. Антрапанімікон трылогіі Вольгі Іпатавай «Гаспадары вялікага княства». Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2010), 5–13.
Section
ФІЛАЛОГІЯ