Класіфікацыя мянушак як перыферыйных онімаў у антрапаніміконе

Main Article Content

Лена Васільеўна Леванцэвіч

Abstract

Мянушка адносіцца да перыферыйных онімаў анамастычнай сістэмы. Іменна мянушкі сярод іншых найменняў найменш даследаваны тэарэтычна. У артыкуле разглядаюцца асаблівасці мянушак (матывацыя, семантыка, вобразнасць, канатацыя, суаднесенасць з антрапонімам і з апелятывам, эмацыянальна-ацэначная афарбоўка, стылістычная функцыя, спосаб утварэння, структура, колькасная характарыстыка і інш.), якія ўлічваюцца пры распрацоўцы класіфікацыйнай схемы. Аналізуюцца існуючыя схемы лексіка-семантычнай, ці тэматычнай, класіфікацыі мянушак і выпрацоўваецца абагульненая схема іх класіфікацыі.

Article Details

How to Cite
[1]
Леванцэвіч, Л.В. 2023. Класіфікацыя мянушак як перыферыйных онімаў у антрапаніміконе. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jan. 2023), 33–41.
Section
ФІЛАЛОГІЯ