Першая сусветная вайна як аб’ект адлюстравання ў літаратурна-мастацкай спадчыне З. Бядулі
Main Article Content
Abstract
Праводзіцца комплексны аналіз паэтычных і празаічных твораў З. Бядулі, прысвечаных Першай сусветнай вайне. Вызначаецца камплементарнасць (узаемадапаўняльнасць) дзвюх канцэптуальна значных плыняў увасаблення 1914–1918 гг.: рэалістычнай і філасофска-алегарычнай. Падкрэсліваецца паслядоўны зварот аўтара да набыткаў фальклору (у тым ліку салдацкага, непасрэдна часоў сусветнай вайны). Прааналізаваны асноўныя тэматычныя дамінанты і матывы, увасобленыя З. Бядулям: амбівалентнасць «свайго» і «чужога», заганнасць пазіцыі назіральніка за лёсавызначальнымі падзеямі, матывы вайны-працы, вайны-гульні.
Article Details
Section
ФІЛАЛОГІЯ