Фактары вітальнасці беларускай мовы як аб’ект метамоўнай рэфлексіі ўдзельнікаў дыскусій на інтэрнэт-форумах
Main Article Content
Abstract
Артыкул прысвечаны вывучэнню вітальнасці беларускай мовы, якая існуе ў Беларусі пры функцыянальным дамінаванні рускай мовы. Выяўлена спецыфіка асэнсавання ўдзельнікамі дыскусій на інтэрнэтфорумах жыццяздольнасці беларускай мовы з улікам сацыялінгвістычных зменных статусу, інстытуцыйнай падтрымкі і дэмаграфічнай магутнасці мовы. Разгледжаны адзначаныя ў метамоўных каментарыях уяўленні пра білінгвізм і беларускую мову як адну з дзяржаўных, колькасць носьбітаў беларускай мовы і спецыфіку яе перадачы паміж пакаленнямі, а таксама асаблівасці фармальнай і нефармальнай падтрымкі тытульнай мовы як магчымасці ўплыву на сітуацыю моўнага зруху. Зроблены высновы, што захаванне жыццёвай сілы беларускай мовы звязваецца прадстаўнікамі моўнай супольнасці з забеспячэннем у грамадстве неабходнасці валодання тытульнай мовай і павелічэннем узроўню моўных кампетэнцый яе носьбітаў, а таксама ўстанаўленнем балансу паміж актывізацыяй падтрымкі мовы, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і недапушчальнасцю прымусу да яе выкарыстання.