Анамастыкон гістарычнай прозы Юзафа Крашэўскага
Main Article Content
Abstract
У артыкуле прадстаўлена комплекснае онамапаэтычнае, лінгвакультуралагічнае і лінгвапрагматычнае апісанне анамастычнай прасторы гістарычных аповесцей Юзафа Крашэўскага «Маці каралёў» і «Паперы Глінкі». Ахарактарызаваны культурна-гістарычныя перадумовы і экстралінгвістычныя фактары, якія паўплывалі на фарміраванне анамастычнай прасторы твораў. Выяўлены культурна абумоўленыя канатацыі, якія суправаджаюць асабовыя імёны ўласныя ў іх афіцыйных і неафіцыйных формах, у этыкетных формулах, характэрных для розных этапаў гісторыі Беларусі. Разглежана нацыянальна-культурная спецыфіка «гаваркіх» прозвішчаў і мянушак, якія адлюстроўваюць сфарміраваныя ў грамадстве ў пэўную гістарычную эпоху ацэнкі чалавечай сутнасці. Апісана прагматычная значнасць «фонавых» онімаў (тапонімаў, геартонімаў, агіёнімаў), якія дадаюць у мастацкія творы набор акумуляванай гістарычнай, этнаграфічнай, геаграфічнай і канататыўнай інфармацыі і таму ўдзельнічаюць у фарміраванні хранатопу гістарычнай прозы.